Чкалаўскі сельсавет
Чка́лаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Залатуха. Утвораны 20 жніўня 1924 года як Какуевіцкі сельсавет у складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Какуевічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне, з 5 лютага 1931 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Васілевіцкага раёна Палескай вобласці. 20 красавіка 1939 года Какуевічы перайменаваны ў Чкалава, сельсавет перайменаваны ў Чкалаўскі. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Залатушскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лукі[1]. З 16 верасня 1959 года ў Калінкавіцкім раёне. 30 ліпеня 1970 года ў склад Баравікоўскага сельсавета Светлагорскага раёна перададзены вёскі Пажыхар і Чкалава[2]. Паміж 1976 і 1981 гадамі цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Залатуха. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1362 чалавекі[3], з іх 97,3 % — беларусы, 1,3 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 906 чалавек[5]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia