Гарбавіцкі сельсавет (Калінкавіцкі раён)
Гарбаві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска[1]) Гарбавічы. Утвораны 20 жніўня 1924 года як Антонаўскі сельсавет у складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Антонаўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў Калінкавіцкім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 28 чэрвеня 1973 года перайменаваны ў Гарбавіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Гарбавічы[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гарбавіцкага сельсавета 4 населеныя пункты[3]. 20 лютага 1975 года ў склад сельсавета з Сіродскага сельсавета перададзена вёска Рудня Гарбавіцкая[4]. 15 верасня 2022 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Жараўка[5]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1847 чалавек[6], з іх 93,2 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 2,0 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 1598 чалавек[8]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia