Вялікая Курніца
Вялі́кая Курні́ца[1] (трансліт.: Vialikaja Kurnica, руск.: Великая Курница) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчана за 13 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні. У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні). ГісторыяУ пісьмовых крыніцах XVII стагоддзя вёска ўпамінаецца ў Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. З 1698 года ўладанне Чартарыйскіх. У XVIII стагоддзі згадваецца ў сувязі з вызначэннем межаў з суседнімі сёламі. У XIX стагоддзі маёнтак — дзяржаўная ўласнасць у Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У склад маёнтка ўваходзілі вёскі Вялікая і Малая Курніца, Чарнакі. У 1897 годзе дзейнічалі школа граматы і хлебазапасны магазін. У 1905 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 18 вяскоўцаў загінулі, 6 прапалі без вестак. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia