Братылава
Браты́лава[1] (трансліт.: Bratylava, руск.: Братылово) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчана за 13 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні. У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні). ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагоддзя як сяло ў Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1599 годзе шляхецкая ўласнасць. У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Чэрні — уладання пана Ягміна. У 1870 годзе адносілася да Чэрнінскай сельскай грамады. У 1905 годзе аднайменныя вёска і фальварак (250 жыхароў) у Косіцкай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У Вялікую Айчынную вайну 3 вяскоўцы загінулі, 1 прапаў без вестак. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia