Клімовічы
Клімо́вічы[2] (трансліт.: Klimovičy, руск.: Климовичи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 15 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні. У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні). ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI стагоддзя як сяло ў Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе пазначана ў актах Слонімскага земскага суда. У XIX стагоддзі ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Чэрні, які належаў Ф. Ягміну. У 1858 годзе вёска з’яўлялася цэнтрам сельскай грамады. У 1905 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 вяскоўцаў. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia