Вялюнь
Вялю́нь[1] (трансліт.: Vialiuń, руск.: Велюнь) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчана за 17 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні. У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні). Радзіма Героя Савецкага Саюза Івана Маісеева. ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI стагоддзя як шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1886 годзе — цэнтр аднайменнага маёнтка, якім валодаў Ягмін; мелася 358 дзесяцін зямлі. У 1890 годзе — цэнтр Вялюнскай сельскай грамады, якой належала 246 дзесяцін зямлі. У 1897 годзе ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 6 вяскоўцаў загінулі на фронце. У сакавіку 1948 года арганізаваны калгас імя Суворава, які аб’яднаў 52 гаспадарак з 70, 300 га раллі і 65 га сенакосу, 33 кані. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia