Вітошкі
Віто́шкі[1] (трансліт.: Vitoški, руск.: Витошки) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 19 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка. У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні). ГісторыяУ XIX стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. З 1868 года маёнтак Вітошкі належаў Галеўскаму. У 1890 годзе сяляне ўваходзілі ў Залескае сельскагаспадарчае таварыства (налічвала 81 дзесяціну зямлі). Маёнткам валодаў У. Анцуг, які меў 105 дзесяцін зямлі. У 1897 годзе ў вёсцы працавалі вятрак, кузня. У 1905 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia