Вялікія Лукі (Пухавіцкі раён)
Вялі́кія Лу́кі[1] (трансліт.: Vialikija Luki, руск.: Великие Луки) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. ГісторыяУ 1858 годзе ўпамінаецца як вёска Слабодка ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1879 годзе ўпамінаецца пры перапісе населеных пунктаў Турынскага праваслаўнага прыходу Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920 годзе адкрыта школа 1-й ступені. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У красавіку 1943 года вёска была спалена, забіты 4 жыхары. Пасля вайны вёска адноўлена. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia