Ясная Паляна (Пухавіцкі раён)
Я́сная Паля́на[1] (трансліт.: Jasnaja Paliana, руск.: Ясная Поляна; да 1920-х — фальварак Сушчынскі) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. ГісторыяУ другой палове XIX стагоддзя фальварак Сушчын, альбо Сушчынскі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, супольная ўласнасць Даванцоў, Календаў і Марсанціх[2]. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1889 годзе землеўладальнікам у фальварку быў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Антон Феліксавіч Даванец (300 дзесяцін зямлі)[3]. Паводле перапісу 1897 года фіксуецца таксама альтэрнатыўная назва Ясная Паляна. Паводле перапісу 1916 года маёнтак Сушчынава (Ясная Паляна). З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У наваколлі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Полымя»[4]. У траўні 1944 года ў ходзе карнай аперацыі нямецкія войскі спалілі вёску, забілі 11 чалавек[5]. Пасля вайны вёска адноўлена. Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсавета[6]. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia