Французская Грэбля
Францу́зская Грэ́бля[1] (трансліт.: Francuzskaja Hreblia, руск.: Французская Гребля) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. НазваНазва, верагодна, звязана са збудаванай у часы вайны 1812 года грэбляй[2]. ГісторыяРанняя гісторыяУ другой палове XIX стагоддзя шляхецкая ваколіца[3] ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У часы паўстання 1863 года ў ваколіцы Французская Грэбля да атрада Станіслава Ляскоўскага далучылася група з Ігумена (35 чалавек)[4]. У 1889 годзе землеўладальнікамі ў ваколіцы Французская Грэбля былі: дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Феліцыян Фаміч Аляшкевіч (20 дзесяцін зямлі), праваслаўны мешчанін Андрэй Васілевіч Баранаў (40 дзесяцін), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Карл Іванавіч Бесман (24 дзесяціны), сялянка рыма-каталіцкага веравызнання Антаніна Іванаўна Душэўская (20 дзесяцін), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Міхаіл Іванавіч Жыдовіч (30 дзесяцін), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Вікенцій Іванавіч Малішэўскі (12 і 3/4 дзесяціны), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Казімір Іванавіч Малішэўскі (12 і 3/4 дзесяціны), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Вікенцій Станіслававіч Малішэўскі (6,5 дзесяціны), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Іосіф Сцяпанавіч Малішэўскі (6,5 дзесяціны), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Ігнацій Марцінавіч Малішэўскі (6,5 дзесяціны), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Вікенцій Станіслававіч Матусевіч (1,5 дзесяціны), селянін рыма-каталіцкага веравызнання Іван Ануфрыевіч Матусевіч (10 дзесяцін), селянін рыма-каталіцкага веравызнання Міхаіл Ануфрыевіч Матусевіч (10 дзесяцін), адстаўнік рыма-каталіцкага веравызнання Іосіф Станіслававіч Матусевіч (17,5 дзесяціны), мешчанін рыма-каталіцкага веравызнання Адам Іванавіч Матусевіч (1 дзесяціна), праваслаўны мешчанін Палікарп Антонавіч Матусевіч (78 дзесяцін), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Адольф Юравіч Навіцкі (7,5 дзесяціны), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Ігнацій Сцяпанавіч Петрашкевіч (40 дзесяцін), праваслаўны дваранін Мікалай Васілевіч Старжынскі (6,5 дзесяціны)[5]. Паводле перапісу 1897 года былі засценак і аднайменная лясная старожка. Найноўшы часЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У наваколлі дзейнічала савецкія партызаны 1-й Мінскай брыгады[6]. У сакавіку 1944 года ў ходзе карнай аперацыі нямецкія войскі спалілі вёску, забілі 28 жыхароў[7]. Пасля вайны вёска адноўлена. Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсавета[8]. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia