Дукаўка
Ду́каўка[1] (трансліт.: Dukaŭka, руск.: Дуковка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 10 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, 66 км ад Мінска, на рацэ Балачанка. ГісторыяРанняя гісторыяУ XVIII стагоддзі ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасць[2]. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Пагарэльскай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 года ў Дукаўцы бытаваў бандарны промысел. Найноўшы часЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Перамога сацыялізму», была кузня і ваўначоска. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У лістападзе 1943 года было спалена 6 з 26 дамоў, забіта 18 чалавек[3]. Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага (да 1973 г. Балочанскага) сельсавета[4]. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia