Наваполле (Пухавіцкі раён)
Навапо́лле[1] (трансліт.: Navapollie, руск.: Новополье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. ГісторыяУ сярэдзіне XIX стагоддзя засценак Новае Поле ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1889 годзе ў акалотку Наваполле Пухавіцкай воласці землеўладальнікамі былі: дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Эдуард Францавіч Ждановіч (26 дзесяцін зямлі), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Віктар Антонавіч Жаўток (43 дзесяціны), мешчанін рыма-каталіцкага веравызнання Іпаліт Ігнатавіч Пятровіч (20 дзесяцін), мешчанін рыма-каталіцкага веравызнання Антон Восіпавіч Пятровіч (20 дзесяцін), мешчанін рыма-каталіцкага веравызнання Франц Кастанавіч Пятровіч (13,5 дзесяціны)[2]. Паводле перапісу 1897 года хутар, паводле перапісу 1917 года вёска. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920 годзе адкрыта школа 1-й ступені. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia