Вятлуга (рака)
Вятлу́га (руск.: Ветлу́га[1], горнамар.: Вӹтлӓ; лугавамар. Вӱтла) — рака ў цэнтры Еўрапейскай часткі Расіі, левы прыток ракі Волга. Даўжыня ракі 889 км, плошча вадазбору 39 400 км². Расход вады ў нізоўі 255 м³/с (каля горада Вятлуга — 169 м³/с[2]). Утвараецца зліццём рэк Вятлужка і Чорная[2]. Працякае па тэрыторыі Кіраўскай, Кастрамской і Ніжагародскай абласцей і рэспублікі Марый Эл. Упадае ў Чэбаксарскае вадасховішча. Левы бераг нізінны, правы высокі (да 100 м) складзены мергелямі і пясчанікамі. Цячэнне павольнае, шмат старыц. Жыўленне снегавое. Ледастаў з пачатку лістапада па красавік. Сплаўная[1]. Суднаходная на 700[1] км ад вусця. Прытокі: Нея, Вялікая Какша, Уста, Юронга (левыя); Вохма, Люнда (правыя). На рацэ гарады Шар’я і Вятлуга, пасёлак Вятлужскі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia