Кашынка (рака)
Кашынка (руск.: Ка́шинка) — рака ў Цвярской вобласці Расіі, левы прыток Волгі. Даўжыня ракі — 128 км, плошча вадазборнага басейна — 661 км². Выток знаходзіцца каля вёскі Болдзеева Кесагорскага раёна Цвярской вобласці. На рацэ размешчаны пасёлак Кесава Гара і горад Кашын. Найбуйнейшыя прытокі — Вонжа, Кісць. Даліна ракі слаба ўрэзаная, вузкая ў вярхоўях, пашыраецца ў сярэднім цячэнні. Шырыня поймы 100—150 м, глыбіня 1—2 м. У верхнім цячэнні шырыня рэчышча 5—10 метраў, перад Кашынам павялічваецца да 30—50 метраў. У ніжнім цячэнні, з-за падпоры Угліцкага вадасховішча на Волзе, шырыня дасягае 500—800 м. Цячэнне слабое, у другой палове лета рака моцна зарастае. Адкрываецца ў сярэдзіне красавіка, ледастаў у канцы лістапада. Сярэдні гадавы расход вады 4,5 м³/сек. |
Portal di Ensiklopedia Dunia