Мера (прыток Волгі)
Мера (руск.: Ме́ра) — рака ў Кастрамской і Іванаўскай абласцях Расіі. Левы прыток ракі Волгі. Даўжыня — 152 км, плошча басейна — 2380 км², сярэдні расход вады за 51 кіламетр ад вусця — 6,5 м³/с. Асноўныя прытокі — Медоза (левы), Тома, Сендзега (правыя). Найбуйнейшы з іх — Медоза. На Меры размешчаны буйны пасёлак Астроўскае — цэнтр Астроўскага раёна Кастрамской вобласці — і сяло (раней пасёлак) Зарэчны Заволжскага раёна Іванаўскай вобласці. Мера пачынаецца непадалёк ад вёскі Пярвушына Судзіслаўскага раёна Кастрамской вобласці. У верхнім цячэнні рака цячэ па лясной мясцовасці, моцна пятляючы. Шырыня ракі складае 3-10 метраў. На рацэ шматлікія завалы, берагі пад лесам, часам абрывістыя. На некаторых участках у рэчышчы сустракаюцца камяністыя перакаты, хуткасць цячэння даволі вялікая, асабліва ў разводдзе. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia