Селіжараўка
Селіжараўка (руск.: Селижа́ровка) — рака на паўночным захадзе еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі, у Цвярской вобласці, левы прыток Волгі. Селіжараўка — адзін з першых вялікіх волжскіх прытокаў. Даўжыня — 36 км, плошча басейна — 2950 км², сярэдні расход вады — 20 м³/с. Вышыня вытоку — 205 м над узроўнем мора. Найбуйнейшыя прытокі — Ціхвіна і Сіжына (абодва левыя). Найбуйнейшы населены пункт на рацэ — пасёлак Селіжарава, цэнтр Селіжараўскага раёна, у межах якога Селіжараўка ўпадае ў Волгу. Выцякае з паўднёва-ўсходняга канца доўгага і вузкага Селіжараўскага плёса Селігера, каля в. Ніжнія Коціцы. У верхнім цячэнні — рака шырынёй 25—30 метраў, з хуткім цячэннем, камянямі і невялікімі перакатамі ў рэчышчы. Берагі ля ракі высокія, зарослыя лесам. Ніжэй па цячэнні даліна робіцца шырэйшай, цячэнне слабее. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia