Кудзьма (прыток Волгі)
Кудзьма (руск.: Ку́дьма) — рака ў Ніжагародскай вобласці Расіі, правы прыток Волгі. Працякае па тэрыторыі Багародскага і Кстоўскага раёнаў. Даўжыня — 144 км, плошча вадазборнага басейна — 3220 км². Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні расход за 54 км ад вусця — 5,75 м³/с, найбольшы — 236 м³/с, найменшы — 0,21 м³/с. Выток ракі знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад вёскі Селіцьба. Рака цячэ на поўнач, затым на паўночны ўсход і ўсход. У нізоўі на поўдзень ад вёскі Кадніцы пратокай злучаецца з Волгай. Вусце Кудзьмы знаходзіцца на вышыні вышыні 64 м над узроўнем мора, за 2182 км ад вусця Волгі, паміж вёскамі Кувардзіна і Галашубіха. Населеныя пункты на рацэ: Кстова, Хвашчоўка, Новалікеева і іншыя. На Кудзьме размешчаны санаторыі, дамы адпачынку курортнага пасёлка Зялёны горад. |
Portal di Ensiklopedia Dunia