
Віківясна-2018
|
Віківясна — міжнародны конкурс па стварэнні і дапаўненні артыкулаў Вікіпедыі, які праводзіўся з ініцыятывы арганізацый Вікімедыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (WMCEE) у сакавіку—маі 2018 года. Мэта мерапрыемства — стварэнне важнейшых артыкулаў пра краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, паляпшэнне якасці інфармацыі пра іх на розных мовах. Праект ўзмацніць вопыт міжнароднага супрацоўніцтва і правядзення супольных мерапрыемстваў ва ўсходнееўрапейскіх моўных раздзелах. Спадзяёмся, адказам на ініцыятыву будуць толькі станоўчыя пачуцці і паляпшэнне адносін паміж нашымі краінамі — без канца і без меж!
|
правіць Хочаце ўдзельнічаць у Віківясне-2018?
- Арганізатары прапануюць працаваць над артыкуламі пра культуру, прыроду/геаграфію, эканоміку/гаспадарку, грамадства (рэлігія, дэмаграфія, сацыяльныя адносіны, мовы і інш.), палітыку, транспарт, гісторыю, навуку, адукацыю, жанчын кожнай з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Названыя катэгорыі ўключаюць не толькі аглядныя/агульныя артыкулы, але і артыкулы пра вядомых асоб ў гэты галінах, асобныя ўстановы, аб'екты, з'явы і г.д.
- Пералік артыкулаў (англ.), якія прапануюць напісаць (дапоўніць, перакласці) арганізатары для кожнай краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Звесткі, якіх артыкулаў для якой мовы не хапае, зведзены ў табліцу (англ.).
- Пералікі «чырвоных спасылак» у Беларускай Вікіпедыі паводле краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, складзеныя робатам.
ЧаПы
1. Што такое «Віківясна»?
Праект «Віківясна» (Wikimedia CEE Spring 2018) — грамадскі конкурс па рэдагаванні артыкулаў, арганізаваны добраахвотнікамі руху Вікімедыя і вікіпедыстамі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Ідэя праекта заснавана на паспяховым вопыце міжнароднага супрацоўніцтва некалькіх моўных раздзелаў Вікіпедыі на мовах гэтага рэгіёна. Мы спадзяёмся раскрыць тэмы краін CEE, а таксама ўмацаваць сувязі паміж асобнымі моўнымі раздзеламі Вікіпедыі.
2. Якія рамкі праекта?
У цэлым, прымальныя любыя энцыклапедычна значныя тэмы, што тычацца Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Гэта можа быць славацкая кухня, сербская гісторыя, венгерская геаграфія, літоўскія рэкі, эстонскія нацыянальныя паркі, украінская эканоміка, румынскія пячоры…
3. Якія мэты праекта?
- Не менш 1000 новых ці значна палепшаных артыкулаў сумарна і не менш 20 новых ці значна палепшаных артыкулаў у кожнай рэгіянальнай Вікіпедыі.
- Не менш 5 удзельнікаў-рэдактараў артыкулаў у кожнай рэгіянальнай Вікіпедыі.
- Не менш 10 удзельнікаў, якія напісалі хоць бы адзін артыкул пра кожную краіну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
- Не менш 500 правак, датычных краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у кожнай рэгіянальнай Вікіпедыі праз паўгода пасля завяршэння праекта.
- Усе даклады і лекцыі павінны быць перакладзены на англійскую і кожную з моў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
3. Хто займаецца арганізацыяй мерапрыемства?
У арганізацыі конкурсу бяруць удзел мясцовыя аддзяленні фонду Вікімедыя, супольнасці вікіпедыстаў і асобныя ўдзельнікі праектаў Вікімедыя. Ідэя конкурсу была пададзена ў снежні 2014 года на міжнароднай канферэнцыі ў Кіеве. Падрыхтоўкай і каардынацыяй праекта займаецца міжнародная каманда.
Жоўтым колерам выдзелены прызёры.
Зялёным колерам выдзелены ўдзельнікі, якія напісалі або дапоўнілі больш за 5 артыкулаў памерам не менш 3000 байтаў.
Месца
|
Удзельнік
|
Створаных артыкулаў
|
Дапоўненых артыкулаў
|
Створаных шаблонаў
|
Нумар |
Удзельнік |
Колькасць |
Колькасць |
Колькасць
|
Тэрмін конкурсу — з 21 сакавіка да 31 мая 2018 года.
Дзяржавы/тэмы
|
Даты
|
Беларусь, Македонія, Палітыка
|
21 сакавіка — 25 сакавіка
|
Рэспубліка Сербская, Літва, Спорт
|
26 сакавіка — 1 красавіка
|
Грузія, Венгрыя, Ежа
|
2 красавіка — 8 красавіка
|
Аўстрыя, Сербія, Эстонія, Архітэктура
|
9 красавіка — 15 красавіка
|
Расія, Харватыя, Прырода
|
16 красавіка — 22 красавіка
|
Турцыя, Албанія, Адукацыя
|
23 красавіка — 29 красавіка
|
Латвія, Польшча, Гісторыя
|
30 красавіка — 6 мая
|
Украіна, Азейбайджан, Музыка, Еўрабачанне
|
7 мая — 13 мая
|
Румынія+Малдова, Башкартастан, Навука
|
14 мая — 20 мая
|
Балгарыя, Дон, Турцыя, Літаратура
|
21 мая — 27 мая
|
Грэцыя, Арменія, Культура
|
28 мая — 31 мая
|
правіць Створаныя і дапоўненыя старонкі
|
|