Віленская брама (Слуцк)
![]() Віленская брама, часам Ільінская брама — адна з чатырох брам горада-крэпасці Слуцка, з’яўлялася адным з трох уездаў у Стары горад. Існавала, верагодна, з часоў Алелькавічаў[1]. Размяшчалася ў заходняй частцы горада, да яе ад цэнтра горада вяла вуліца Віленская, ад якой брама і атрымала сваю назву[1]. З-за таго, што побач з Віленскай брамай знаходзіўся Ільінскі манастыр, вуліцу і браму часам называлі Ільінскімі[1]. Дарога ад Віленскай брамы, мінуючы прадмесце Трайчаны, вяла да Нясвіжа[2]. АрхітэктураВіленская брама ўяўляла сабой мураваную пабудову, памеры якой у плане складалі 25,6 на 36,6 метра[2]. Перад брамай пасярэдзіне рова быў насыпаны равелін. На равелін з брамы і з боку поля пад вуглом адзін да аднаго былі перакінуты масткі. Масток, які прылягаў да брамы, быў пад’ёмным. Сама брама зачыняліся аббітымі жалезам драўлянымі створамі[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia