Харальная сінагога (Слуцк)
Харальная сінагога — сінагога, якая існавала ў Слуцку ў 1880—1944 гадах. ГісторыяПершыя згадкі пра яўрэяў у Слуцку адносяцца да другой паловы XVI стагоддзя. У пачатку ХVIII стагоддзя была афіцыйна заснавана слуцкая абшчына. Размяшчалася на сыходжанні вуліц Віленскай і Садовай[1]. Пасля рэвалюцыі сінагога была закрыта. Будынак сінагогі пераабсталявалі пад кінатэатр «Радзіма». Фільмы тут ішлі як пры Савецкай уладзе, так і пасля акупацыі горада немцамі. У 1944 годзе будынак быў разбураны адступаючымі з горада нямецкімі войскамі АрхітэктураУяўляла прамавугольны ў плане аб’ём, пакрыты двухсхільным дахам з прычолкам. Сцены будынка праразалі выцягнутыя ўгору арачныя аконныя праёмы. Вонкавым элементам дэкору з’яўляўся выразны па малюнку карнізны пояс, у ламаную лінію якога ўключаліся надваконныя сандрыкі. Уваход быў з боку вуліцы Садовай. Інтэр’ер дзяліўся на асноўную частку, вестыбюль і размешчаныя сіметрычна па баках яго два дадатковыя памяшканні[2]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia