Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Слуцк)
Свята-Іаана-Прадцечанская царква ці Іаанаўская царква — колішні драўляны праваслаўны храм у горадзе Слуцку Мінскай вобласці. ГісторыяПершая вядомая Іаана-Прадцечанская царква ў Слуцку ўпамінаецца ў 1439 годзе. У 1581 годзе назва царквы сустракаецца ў грамаце слуцкай княгіні Кацярыны Тэнчынскай. Знаходзілася царква на паўднёвай ускраіне горада, па левы бок ад галоўнай вуліцы Новага места, у пазнейшыя часы вядомай як Навамейская (цяпер імя Максіма Багдановіча). У 1793 годзе царква адзначалася як «будынкам драўляная, старая». На працягу канца XVIII — першых дзесяцігоддзяў XIX стагоддзя яе прыход змяншаўся. Да 1840-х гадоў яна ўжо была пустая і пакінутая. У 1842 годзе царкву разабралі з-за старасці, хаця афіцыйнае скасаванне адбылося толькі ў 1853 годзе і яе прыход быў прыпісаны да Юр’еўскай царквы[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia