Свята-Мікалаеўскі сабор (Слуцк)
Свята-Мікалаеўскі сабор — колішні праваслаўны храм у горадзе Слуцку Мінскай вобласці. Гісторыя![]() Будаўніцтва Мікалаеўскага сабора было завершана ў 1889 годзе. Праект падрыхтавалі ў майстэрні епархіальнага архітэктара. За будаўніцтвам з 1886 года наглядаў мясцовы інжынер-будаўнік Нектарыеўскі. Пасля ўсталявання Савецкай улады сабор закрылі. Самы вялікі храмавы звон быў скінуты адступаючымі з горада бальшавікамі яшчэ ў 1918 годзе. Пасля закрыцця сабор быў ператвораны ў склад, а летам 1934 годзе разбураны. На падмурку разбуранага сабора быў пабудаваны Дом культуры. АрхітэктураСабор быў збудаваны ў руска-візантыйскім стылі. Адносіўся да традыцыйнага ў праваслаўным дойлідстве крыжова-купальнага тыпу. Да галоўнага кубападобнага аб’ёму далучаліся пакрытыя цыліндрычнымі скляпеннямі бабінец, два бакавыя прыдзелы і паўкруглая ў плане апсіда. Чацвярык галоўнага аб’ёму за кошт паступовага зрэзу вуглоў ператвараўся ў шматгранны светлавы барабан, які пакрываў паўсферычны гранёны купал. Па галоўнай восі да храма прымыкала купальная трох’ярусная званіца: завершаны васьмерыком чацвярык са зрэзанымі вугламі на чацвярыку. У ніжнім ярусе званіцы меўся арачны ўваходны праём, да яго вялі прыступкі. Таксама былі два бакавыя ўваходы ў прыдзелах. Да алтарнай апсіды з бакоў былі прыбудаваны два невялікія аб’ёмы рызніцы і панамарні. Чырвоны колер сцен будынка спалучаўся з атынкаванымі і выбеленымі дэталямі: паяскамі, сандрыкамі, паўкалонамі і інш. Дах, купалы храма і званіцы мелі зялёную афарбоўку, а крыжы былі пазалочанымі. З-за колеру купалоў у народзе храм называлі «Зялёны сабор»[крыніца?]. Яго вярхі можна было заўважыць з самых аддаленых частак горада. Унутраная прастора мела манументальную размалёўку, цэнтральны купал упрыгожвала выява святога Мікалая[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia