Вітораж
Віто́раж[1] (трансліт.: Vitoraž, руск.: Виторож) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. ГеаграфіяМесціцца за 14 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 69 км ад Мінска, каля ракі Талька. На ўсход ад вёскі размешчаны біялагічны заказнік Копыш на аднайменным балоце. ГісторыяУ XIX стагоддзі лясная вартоўня ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1897 годзе ўрочышча ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1917 годзе згадваюцца аднайменныя ўрочышча і засценак. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Паводле перапісу 1926 года хутар. У 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя. У 1933 годзе ўпамінаецца як вёска калгаса «Паляўнічы», працавала кузня. У міжваенны час паўночная частка Вітоража абазначалася на картах як Вялікая Доля[2]. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У час вайны вёска была часткова спалена[3]. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia