Спічнік
Спічні́к[1] (трансліт.: Spičnik, руск.: Спичник) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 15 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 70 км ад Мінска, на поўнач ад балота Копыш. ГісторыяУ канцы XIX стагоддзя ўрочышча Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1929 годзе створаны калгас «Новы Спічнік», была кузня. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У 1960 годзе ў Блужскім сельсавеце, былі вёска Спічнік 1 і Спічнік 2. Да 27 студзеня 1986 года вёска ўваходзіла ў склад Блужскага сельсавета[2]. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia