Новы Уборак
Но́вы Убо́рак[1] (трансліт.: Novy Uborak, руск.: Новый Уборок; раней — фальварак Вяле́нь) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 5 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 60 км ад Мінска, каля чыгуначнага прыпынку Вяленскі, каля ракі Талька. НазваУборак — падэшва ўзвышэння, якая заліваецца вадой, або астатак ніжняй тэрасы на лузе[2]. ГісторыяРанняя гісторыяДа Другой сусветнай вайны населены пункт абазначаўся на картах як Вялень, колішні фальварак. Населены пункт Новы Уборак месціўся паблізу на паўночны ўсход ад Вяленя[3]. Аднак у пасляваенны час колішні Новы Уборак знік, а назва перанеслася на тэрыторыю колішняга саўгаса Вялень (Сінчанскі МТС). Пра назву Вялень нагадвае чыгуначны прыпынак Вяленскі. Таксама назву захавала вёска Вялень у тым жа сельсавеце. Назву Новы Уборак урочышча атрымала праз урочышча Уборкі, якое месціцца цераз чыгунку, цяпер на яе месцы садовыя таварыствы. У XVIII стагоддзі ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Нейкі час уласнасць Барэцкай, у складзе маёнтка Навасёлкі[4]. У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Слуцкім павеце Мінскай губерні, былі карчма і млын, уласнасць генерал-маёра Грабе-Завішы[5]. У 1800 годзе ўласнасць Ратынскага. Паводле перапісу 1858 года ў Ігуменскім павеце. У 1861 годзе Вялень разам з маёнткам Навасёлкі ў Ратынскага купіў Баніфацый Крупскі. Маёнтак у Крупскага быў адабраны за ўдзел у Паўстанні 1863 года. У 1870 годзе Вялень з іншай маёмасцю Крупскага была перададзена расійскаму чыноўніку Льву Макаву, 200 валок зямлі атрымаў Іван Шэвіч[6]. З другой паловы XIX стагоддзя ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета. У 1917 годзе ўпамінаецца ўрочышча Новы Уборак. Найноўшы часЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[7]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць фальварка нацыяналізавана, быў створаны саўгас Вялень[8]. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У 1966 годзе да вёскі Новы Уборак быў далучаны Пасёлак Сінчанскай МТС (колішні фальварак Вялень). Да 27 студзеня 1986 года вёска ўваходзіла ў склад Блужскага сельсавета[9]. Насельніцтва
ЧыгункаКаля вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Знаходзіцца прыпыначны пункт Вяленскі. Славутасці
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia