Запярынне
Запяры́нне[1] (трансліт.: Zapiarynnie, руск.: Заперинье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 15 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 70 км ад Мінска, каля ракі Талька. ГісторыяРанняя гісторыяУ XVIII стагоддзі ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, цэнтр маёнтка, уласнасць Паўлікоўскага[2]. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У канцы XVIII стагоддзя вёска Запярынь у Ігуменскім павеце, шляхецкая ўласнасць. У 1816 годзе ўласнасць Ратынскіх, у складзе маёнтка Вомельна. З другой паловы XIX стагоддзя ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета. Найноўшы часЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[3]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Сілач», працавалі кузня і ганчарны завод. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia