Вялень
Вяле́нь[1] (трансліт.: Vialień, руск.: Велень) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 13 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 68 км ад Мінска. ГісторыяНайноўшы часУ XVIII стагоддзі ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Нейкі час уласнасць Барэцкай, у складзе маёнтка Навасёлкі[2]. У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Слуцкім павеце Мінскай губерні, былі карчма і млын, уласнасць генерал-маёра Грабе-Завішы[3]. У 1800 годзе ўласнасць Ратынскага. Паводле перапісу 1858 года ў Ігуменскім павеце. У 1861 годзе Вялень разам з маёнткам Навасёлкі ў Ратынскага купіў Баніфацый Крупскі. Маёнтак у Крупскага быў адабраны за ўдзел у Паўстанні 1863 года. У 1870 годзе Вялень з іншай маёмасцю Крупскага была перададзена расійскаму чыноўніку Льву Макаву, 200 валок зямлі атрымаў Іван Шэвіч[4]. З другой паловы XIX стагоддзя ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета. Фальварак месціўся там, дзе цяпер вёска Новы Уборак. Найноўшы часЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[5]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1920-х гадоў працавала школа 1-й ступені. У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Іскра», працавала кузня. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічалі савецкія партызанскія брыгады «Беларусь» і «Буравеснік». У перыяд вайны ў вёсцы былі тройчы праведзены карныя аперацыі, вёска спалена[6]. Пасля вайны вёска адноўлена. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia