Гета ў Гарадной![]() Гета ў Гарадной (лета 1941 — ліпень 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Гарадная Столінскага раёна падчас Халакосту. ГісторыяУ чэрвені 1941 года, адразу пасля захопу Гарадной, нацысты правялі перапіс яўрэйскага насельніцтва[1] і загадалі ўсім габрэям вёскі нашыць спераду і ззаду латы ў выглядзе шасціканцовых зорак[2]. Рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, у жніўні 1941 года немцы арганізавалі ў вёсцы гета[3][4]. У ліпені 1942 года падчас былі расстраляныя 200 жанчын, дзяцей і старых. Пакінутых 400 яўрэяў забілі за тры кіламетры ад вёскі ва ўрочышчы Падралічы[1][5][6][7]. У расстрэлах удзельнічалі таксама эсэсаўцы коннага палка пад камандаваннем Густава Ламбарда, якія па асабістым загадзе Гімлера займаліся знішчэннем на Палессі габрэяў, партызан і ўсіх, хто ім дапамагаў[3]. ПамяцьНа месцы расстрэлу і брацкай магілы габрэяў з Гараднянскага гета ў 1960-я гады выжылымі габрэямі і нашчадкамі забітых быў усталяваны памятны знак. У 2012 годзе на сродкі старшыні Пінскай яўрэйскай абшчыны Іосіфа Лібермана, чые родныя былі забітыя ў Гараднянскім гета, побач з першым быў усталяваны яшчэ адзін помнік ахвярам генацыду яўрэяў[3][4][8]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia