Глеб Юр’евіч (князь дубровіцкі)
Глеб Юр’евіч (1150-я — 1195) — князь дубровіцкі (зг. 1183), тураўскі (1190—1195). БіяграфіяСын тураўскага князя Юрыя Яраславіча і гарадзенскай княжны Ганны Усеваладкаўны. Паводле Іпацьеўскага летапісу, у 1183 годзе як князь дубровіцкі ўдзельнічаў у паходзе за Дняпро супраць полаўцаў[1]. Аб’яднаныя дружыны разбілі войскі хана Канчака і ўзялі вялікі палон. Напэўна, стаў тураўскім князем пасля смерці брата Святаполка ў 1190 годзе[2]. Іпацьеўскі летапіс пад 1195 года паведамляе пра смерць Глеба, называе яго князем тураўскім і адзначае, што князь быў пахаваны ў Міхайлаўскай Златаверхай царкве ў Кіеве[1]. Васіль Тацішчаў у апісанні паходу князёў супраць полаўцаў назваў Глеба князем дабранскім, а на палях зрабіў заўвагу «Дабранскае княжанне», хоць дзясяткам радкоў вышэй называў Глеба князем дубровіцкім, следам за Іпацьеўскім летапісам. На думку Алега Рапава, Тацішчаў проста памыліўся.[1] Да звестак Іпацьеўскага летапісу пра смерць Глеба Тацішчаў дадаў дзве акалічнасці невядомыя з іншых крыніцы. Першая — дакладная дата смерці Глеба, 7 сакавіка, што агулам адпавядае храналогіі Іпацьеўскага летапісу[1]. Другая — пасля «Глеб Юр’евіч» Тацішчаў дадаў «праўнук Яраполкаў»[1]. З другой акалічнасцю, на думку Рапава, нельга пагадзіцца, бо праўнука Яраполкава мусілі б пахаваць у Пятроўскай царкве, дзе пахаваны сам Яраполк. Міхайлаўская ж царква была родавай магільняй Святаполчычаў, з якіх і паходзіў Глеб як то вынікае з іншых крыніцы[2]. Такім чынам, праз блытаніну дапушчаную Тацішчавым у дэталях, немагчыма лічыць пэўнай і пададзеную ім дату смерці Глеба. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia