Расціслаў (князь пінскі)
Расціслаў (XII ст. — пасля 1228) — князь пінскі (зг. 1228). БіяграфіяПэўны радавод Ізяславічаў Тураўскіх канчаецца сынамі тураўскага князя Юрыя Яраславіча, але дынастыя працягвалася, летапісы згадваюць некалькіх князёў, якія імаверна належалі да яе[1]. У ліку іх і Расціслаў, але паходжанне яго пэўна не вядома[2]. Згадваецца аднойчы як князь пінскі толькі пад імем у Галіцка-Валынскім летапісе пад 1228 годам і паводле Іпацьеўскага спісу, і паводле ўдакладнення Міхайлы Грушэўскага. У канцы 1224 або 1225 годзе памёр луцкі князь Мсціслаў Нямы, ён супраць звычаю перадаў свае ўладанні сыну Івану, а апеку над ім князю Даніле Раманавічу. У 1227 годзе Іван памёр і ўладанні занялі спадкаемцы, Луцк — Яраслаў Інгваравіч (старэйшы пляменнік Мсціслава Нямога), а Чартарыйск — «піняне». Аднак, князь Даніла лічыў, што ўладанні мусяць перайсці яму як апекуну Івана, так ён разумеў волю Мсціслава Нямога. Якія правы былі ў «пінян» не ясна. У канцы 1227 года Даніла схапіў Яраслава Інгваравіча і забраў Луцк, а ў канцы сакавіка 1228 года, на Вялікдзень, падышоў з войскамі да Чартарыйска, неўзабаве ўзяў яго прыступам і захапіў у палон «іх (пінян) князя»[2]. Пінскі князь Расціслаў едзе да вялікага князя кіеўскага скардзіцца на Даніла, паводле галіцкага летапісца, Расціслаў «клевятаў, былі бо дзеці яго схоплены». Даследчыкі з гэтага робяць выснову, што схоплены ў Чартарыйску «іх (пінян) князь» быў сынам Расціслава, а як дзеці названы ў множным ліку, то сыноў было прынамсі двое. Болей пінскі князь Расціслаў не згадваецца. Аднак, вялікі князь кіеўскі стварае кааліцыю, у складзе якой супраць Данілы ваююць «куране, піняне, наўгародцы і тураўцы», дамагчыся яны нічога не здолелі, але неўзабаве Даніла з імі замірыўся. Імёны «дзяцей» Расціслава не вядомы.[2] На думку Уладзіміра Пашуты, сынамі Расціслава маглі быць пінскі князь Уладзімір, які згадваецца Галіцкага-Валынскім летапісам пад 1229 годам, калі бараніў Берасце па даручэнні галіцка-валынскіх князёў, і пінскі князь Міхаіл, які згадваецца Галіцка-Валынскім летапісам пад 1247 годам.[2] Аднак, думка грунтуецца толькі на храналогіі і тытулатуры. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia