Яраслаў Юр’евіч
Яраслаў Ю́р’евіч (пасля 1144 — пасля 1184) — князь пінскі (зг. 1184) з дынастыі Ізяславічаў Тураўскіх. БіяграфіяСын тураўскага князя Юрыя Яраславіча і гарадзенскай княжны Ганны Усеваладкаўны. Згадваецца пад 1184 годам як князь пінскі разам з братам дубровіцкім князем Глебам і стрыечным братам гарадзенскім князем Мсціславам Усеваладкавічам (Городеньскии Мьстиславъ . Ӕрославъ кн҃зь Пиньскии . с братомъ Глѣбомъ) сярод удзельнікаў вялікага паходу супраць полаўцаў за Дняпро. Аб’яднаныя дружыны разбілі войскі хана Канчака і ўзялі вялікі палон. Пад 1190 годам паведамляецца пра шлюб Яраславава брата Яраполка ў Пінску. З гэтага некаторыя даследчыкі робяць выснову, што Яраслаў да 1190 года ўжо мог памерці, а пінскі сталец ужо займаў Яраслаў. Аднак не выключаны іншыя варыянты. Зімой 1190 года Пінск наведаў оўруцкі князь Рурык Расціславіч, паводле летапісу ён гасцяваў у «шурынаў» (братоў жонкі). Як шурыны ўжыты ў множным ліку, на думку Алега Рапава, князь Яраслаў быў яшчэ жывы, а Яраполк мог трымаць Пінск разам з ім[1] або быць уладальнікам адной з пінскіх валасцей. Папярэдне Рурык збіраўся праз Пінск у паход супраць літоўцаў, але затрымаўся ў гасцях і потым веснавое надвор’е перашкодзіла яго намерам. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia