Гутэнберг (выдавецтва)
Выдавецтва «Гутэнберг» — прыватнае беларускае выдавецтва ў Польшчы, заснаванае ў 2023 годзе[1][2]. ГісторыяВыдавецтва было заснавана ў 2023 годзе ў Кракаве беларусамі, што вымушана пакінулі радзіму[3]. Першымі выданнямі выдавецтва сталі адрыўны каляндар-слоўнічак «Мова вольных: 365 родных слоў» (365 беларускіх слоў з перакладам на ўкраінскую, польскую і англійскую)[3], пазл «Бітва пад Воршай 1514» (на 1000 элементаў) і «Беларускі народны соннік» (укладзены Алінай Высоцкай)[4]. У красавіку 2023 года выдавецтва ўпершыню прыняло ўдзел у кніжным кірмашы, у Беластоку на беларускім павільёне[5]. Кірункі дзейнасці![]() Асноўныя кірункі дзейнасці — выданне навуковых, навукова-папулярных, даведкавых і мастацкіх кніг, настольных гульняў, стварэнне факсіміле мапаў і гравюр, выраб сувенірнай прадукцыі і прадметаў аздаблення інтэр’еру. Выдавецтва першым пачало пазначаць сваю прадукцыю знакам «No AI content inside» («Без ужыцця штучнага інтэлекту»)[6]. Знак быў прапанаваны адным з аўтараў выдавецтва (псеўданім Эліяш Барт). Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia