Скарына (выдавецтва)
Выдавецтва «Скарына» (па-англійску: Skaryna ці Skaryna Press) — беларускае выдавецтва ў Лондане. Заснавана 6 жніўня 2022 беларускім і брытанскім выдаўцом, гісторыкам, бібліятэкарам Ігарам Івановым і яго аднадумцамі[1]. Выдавецтва спецыялізуецца на беларускамоўнай літаратуры. У перспектыве выданне кніг на іншых мовах[2]. ГісторыяУ беларускага замежжа — доўгая гісторыя і багатая традыцыя. Лондан займае асаблівае месца ў гэтай гісторыі: тут друкаваў кнігі Ян з Літвы, прыдумаў «ŭ» Аляксандр Рыпінскі, ствараў багатую літургічную спадчыну Аляксандр Надсан. Выдавецтва «Скарына» было створана групай аднадумцаў у 2022 годзе, каб працягваць і ўзбагачаць гэтую традыцыю, адлюстроўваць патэнцыял беларускага замежжа, і наладжваць сувязі паміж аўтаркамі і чытацтвам у Беларусі і за яе межамі[3]. Выдавецтва адрозніваецца мабільнасцю, часта наведвае свае чытацтва па свеце: у Польшчы, Літве, Германіі, Грузіі. Слоганам выдавецтва з’яўляецца выраз «Кнігі збіраюць супольнасць»[4]. Першымі кнігамі «Скарыны» сталі паэтычны зборнік Ганны Комар «Мы вернемся» (гэты цудоўны паэтычны дакумент Беларусі 2022—2021 гадоў не мог выйсці ў Беларусі, таму рыхтаваўся маскоўскім выдавецтвам і быў падхоплены «Скарынай») і цудоўны пераклад украінскага тытана беларускага паходжання Агатангела Крымскага «Бейруцкія апавяданні»[5]. МісіяНа старонцы выдавецтва пазначаны тры галоўныя прынцыпы дзейнасці, своеасаблівая місія:
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia