Жыццё-маліна

Жыццё-маліна
Жанр інтэрв’ю
Слоган Месца, у якім не перашкаджаюць размаўляць і паказваюць беларусаў для беларусаў
Аўтар(ы) Мікіта Мелказёраў
Вядучы(я) Мікіта Мелказёраў
Краіна вытворчасці Беларусь
Мова беларуская, руская
Колькасць сезонаў 5
Першы выпуск 27 чэрвеня 2020
Спасылкі
youtube.com/@malina_by

Жыццё-маліна (руск.: Жизнь-малина) — беларускамоўная грамадска-палітычная інтэрнэт-тэлеперадача ў фармаце інтэрв’ю, якая выходзіць а 11:00 раніцы мінскага часу па суботах на аднайменным YouTube-канале. Першы выпуск з’явіўся на відэахостынгу YouTube 27 чэрвеня 2020 года. Вядучы — Мікіта Мелказёраў, у мінулым журналіст газеты «Всё про футбол», інтэрнэт-парталаў «Трыбуна» і Onliner.by.

Адметная рыса перадачы — элемент інтэрв’ю пра сучасныя падзеі ў Беларусі і суседніх краінах. За час існавання перадачы ў эфіры былі больш за 100 чалавек: палітыкі Святлана Ціханоўская, Зянон Пазняк, Павел Латушка, Франак Вячорка, эканамісты Сяргей Чалы, Яраслаў Раманчук, бізнесмен і IT-спецыяліст Павел Лібер, журналісты Дар’я Чульцова, Аляксандр Івулін, пісьменнікі Саша Філіпенка, музыканты Юрый Стыльскі, Маргарыта Ляўчук, Лявон Вольскі, Navi Band, палітолагі Валерый Карбалевіч, Арцем Шрайбман, спартсмены Станіслаў Драгун, Аляксандра Раманоўская, Аляксандра Герасіменя, Надзея Астапчук, Сцяпан Папоў, Андрэй Краўчанка і іншыя.

Станам на красавік 2023 года на ютуб-канале шоў больш за 111 тысяч падпісчыкаў.

Палітычны пераслед

Паводле рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 25 красавіка 2022 года, YouTube-канал шоу і лагатып прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі і ўнесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які выпускае Міністэрства інфармацыі Беларусі. [1]

Таксама асобна прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам выпуск праграмы з удзелам ксяндза Вячаслава Барка, рашэнне прынята судом Расонскага раёна 14 кастрычніка 2022 года.[2]

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya