Даўгінаўскі сельсавет (Мёрскі раён)
Даўгі́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Даўгінава. Гісторыя9 ліпеня 1965 года цэнтр Лявонпальскага сельсавета перанесены ў вёску Даўгінава, сельсавет перайменаваны ў Даўгінаўскі[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Даўгінаўскага сельсавета 66 населеных пунктаў[2]. 4 сакавіка 1987 года ў склад Павяцкага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Александрына, Вята, Дарожкі, Драгуны, Дэмскія, Паташня, Тараракі, Чамяры, Чурылава Далёкае, хутары Букава і Рыбакі)[3]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Узменскага сельсавета (16 населеных пунктаў: Барсукі, Брыжалюбкі, Брыжынкі, Буралом 1, Вінагроды, Казелькі, Калачова, Карандашы, Клёміна, Ліпава 1, Ліпава 2, Палшчызна, Пераслова, Пераслоўка, Труды і Узмёны)[4]. 13 красавіка 2006 года ў склад Павяцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Кіслякі, Латышы, Лысагорка і Пуцінава)[5]. 20 чэрвеня 2008 года скасаваны хутар Калачова[6]. 17 мая 2010 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Узмёны[7]. 16 верасня 2010 года Даўгінаўскі сельсавет перайменаваны ва Узмёнскі[8]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1112 чалавек[9], з іх 88,3 % — беларусы, 7,8 % — рускія, 1,6 % — украінцы, 1,1 % — палякі[10]. Населеныя пункты20 чэрвеня 2008 года быў ліквідаваны хутар Калачова[11]. Да моманту далучэння ў 2004 года населеных пунктаў Узменскага сельсавета ў склад Даўгінаўскага сельсавета ўваходзілі наступныя населеныя пункты:
Да моманту перадачы ў склад Павяцкага сельсавета ў 2006 годзе да Даўгінаўскага сельсавета таксама належалі наступныя населеныя пункты:
На момант перайменавання ў склад сельсавета ўваходзілі 28 населеных пунктаў. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia