Камянполлеўскі сельсавет
Камянпо́ллеўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Камянполле. Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Мёрскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Жукоўскага і Лявонавецкага сельсаветаў[1]. 12 чэрвеня 1958 года ў склад сельсавета з Новапагосцкага сельсавета пералічаны 15 населеных пунктаў (Баравыя, Бікераўшчына, Валентароўшчына, Галіеўшчына, Дзеверкі, Забор’е, Зялёнка, Каткаўшчына, Кублішчына, Лізаўшчына, Мацвееўцы, Моцеўкі, Струпкі, Церасполле і Чыжэўшчына)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 69 населеных пунктаў[3]. 11 сакавіка 1974 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Новапагосцкага (36 населеных пунктаў: вёскі Барсучына, Войткава, Гарані, Дзеверкі, Дзехцяры, Забор’е, Кацілава, Клётаў Двор, Кублішчына, Мазалева, Моцеўкі, Томкі, Чупукі-I і Чупукі-II, хутары Асавыя, Бараўкі, Бікераўшчына, Валентароўшчына, Востраў, Галіеўшчына, Дубашынскі Двор, Жміндзіна, Зарэцкія, Зялёнка-I, Клібаўшчына, Лізаўшчына, Любінова, Маласць, Масцішча, Мацвееўцы, Махіроўка, Пазнякі, Струпкі, Церасполле, Чаравік і Чыжэўшчына) і Перабродскага (33 населеныя пункты: вёскі Букава, Дворышча, Ігнацікі, Камянполле, Марцінаўцы, Мёркі-I, Пячонкі, Рускае Сяло, Хараброва, Янова, хутары Астравы, Віславова, Галінова, Гентава, Гізуны, Горныя, Граніца, Жукі, Загор’е, Зялёнка-II, Лугавыя, Лявонаўцы, Маразы, Мельніца, Мікелі, Наталіна, Ніўкі, Падліпкі, Робава, Сякерка, Цупова, Шчоўна і Янопаль) сельсаветаў[4]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 69 населеных пунктаў. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia