Аляксандраўскі сельсавет (Мёрскі раён)
Алякса́ндраўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Александрына. У пагаспадаркавай кнізе вёскі Александрыны за 1949—1951 гады, у завераных пячаткай і подпісам кіраўніка сельсавета дакументах мясцовых жыхароў[1], у спісе выбарчых камісій Мёрскага раёна па выбарах у Вярхоўны Савет СССР у раённай газеце «Большэвіцкая трыбуна» за 26 студзеня 1950 года назва сельсавета[2] — Александрынскі. Прычынай розначытання з сучаснай афіцыйнай назвай, магчыма, было ўтварэнне назвы Аляксандраўскі сельсавет, у тым ліку змяшчэннем націску, ад перакладу на рускую мову назвы вёскі Александрова, якая знаходзіцца ад Александрыны больш як за 10 км і цэнтрам сельсавета ніколі не была. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года — Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Павяцкага (5 населеных пунктаў: Каснарэўшчына, Міжрэчча, Паршэлева, Сташулі і Суромшчына) і Лявонпальскага (24 населеныя пункты: Александрына, Аніські, Багданава, Бакшы, Белева, Бліжняе, Букава, Вята, Грузды, Дарожкі, Дземскія, Навіна, Навінкі, Надмірэчча, Надрэчча, Паташня-I, Паташня-II, Рыбакі, Тараракі, Чамяры, Чурылава, Чурылава Дальняе, Янопаль і Ясцьянава) сельсаветаў[3]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 29 населеных пунктаў. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia