Валькоўскі сельсавет
Валько́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Валькі. ГеаграфіяПаўночная і ўсходняя межы сельсавета праходзілі па Заходняй Дзвіне, на поўдні сельсавет межаваў з Барсукоўскім сельсаветам, а на захадзе — з Лявонпальскім сельсаветам. ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лявонпальскага сельсавета[1]. Населеныя пунктыНа 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета уваходзіла 22 населеныя пункты[2]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі наступныя паселішчы:
На працягу 1944—1954 гадоў былі ліквідаваныя некаторыя хутары Валькоўскага сельсавета. АрхіўАрхіўныя дакументы Валькоўскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокае[3].
Архіў, які ахоплівае 1944—1954 гады, складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, вопісей і інш. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia