Барсукоўскі сельсавет (Мёрскі раён)
Барсуко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай і Полацкай абласцей БССР. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Барсукі. Усходняя мяжа сельсавета праходзіла па Заходняй Дзвіне, на поўначы сельсавет межаваў з Валькоўскім сельсаветам, які быў скасаваны ў 1954 годзе. ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Узмёны, сельсавет перайменаваны ва Узменскі[1]. Населеныя пунктыНа 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета уваходзіла 19 населеных пунктаў[2]. На момант перайменавання ў склад сельсавета ўваходзілі наступныя паселішчы:
На працягу 1944—1954 гадоў былі ліквідаваныя некаторыя паселішчы Барсукоўскага сельсавета, напрыклад, фальварак Брыгідава, хутар Божа Ласка, хутар (гаспадарчы двор) Марынкі, вёска Міршчызна, фальварак Ліпава, хутрары Святапольшчызны і інш. АрхіўАрхіўныя дакументы Барсукоўскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокае[3].
Архіў, які ахоплівае 1940—1954 гг., складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, планаў працы, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, дакументаў па асабістаму складу і інш. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia