Валожынскі сельсавет (Шаркаўшчынскі раён)
Вало́жынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Валожынкі. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Навасёлкаўскі сельсавет у складзе Шаркаўшчынскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Навасёлкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Буйкі, сельсавет перайменаваны ў Буйкаўскі сельсавет[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Мёрскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Шаркаўшчынскага раёна. У 1968 годзе ў склад сельсавета з Пяліцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Амбросенкі, Валожынкі, Крапіўнікі, Лазоўка і Паяначы)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Буйкаўскага сельсавета 31 населены пункт[3]. 16 кастрычніка 1989 года ў склад сельсавета з Станіславоўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Альхоўцы, Галава, Дубавое, Лонск, Пялікі і Пятровічы), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Валожынкі, сельсавета перайменаваны ў Валожынскі[4]. 21 сакавіка 2008 года скасаваны хутары Жытаполле і Пукі[5]. 10 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Ёдскага (14 населеных пунктаў: вёскі Амбросенкі, Астраўляне, Бабоўе, Буйкі, Бяседнае, Валожынкі, Глісценкі, Касцюкі, Лазоўка, Паяначы, Сасноўцы, Шурпакі і хутары Кулагі, Курычанкі), Станіславоўскага (6 населеных пунктаў: аграгарадок Пялікі, вёскі Альхоўцы, Галава, Дубавое, Лонск, Пятровічы), Більдзюгскага (5 населеных пунктаў: аграгарадок Наваселле, вёскі Галінова, Зарэчча, Казакі і хутар Непрынікі) і Радзюкоўскага (2 населеныя пункты: вёскі Загорнае і Юзафова) сельсаветаў[6]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1564 чалавекі[7], з іх 91,2 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 1,2 % — палякі[8]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 27 населеных пунктаў. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia