Жукоўшчынскі сельсавет (Шаркаўшчынскі раён)
Жуко́ўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Жукоўшчына. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Полаўскі сельсавет у складзе Шаркаўшчынскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Полава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Жукоўшчына, сельсавет перайменаваны ў Жукоўшчынскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 17 красавіка 1962 года падчас скасавання Шаркаўшчынскага раёна тэрыторыя сельсавета падзелена паміж Мёрскім (12 населеных пунктаў: Абалонь, Агальніца Вялікая, Алашкі Вялікія, Алашкі Малыя, Грыблы, Жукоўшчына, Зямцы, Мельніца, Слабада, Сямёнавічы, Цагельня, Халопаўшчына) i Глыбоцкім (8 населеных пунктаў: Агальніца Малая, Алашкаўшчына, Асіннікі, Вінаграды, Крашнева, Навасёлкі, Полава і Пятровічы) раёнамі[2]. 28 мая 1962 года сельсавет скасаваны, яго населеныя пункты ўвайшлі ў склад Пяліцкага сельсавета Мёрскага раёна (12 населеных пунктаў: Абалонь, Агальніца Вялікая, Алашкі Вялікія, Алашкі Малыя, Грыблы, Жукоўшчына, Зямцы, Мельніца, Слабада, Сямёнавічы, Цагельня, Халопаўшчына) і Белькаўскага сельсавета Глыбоцкага раёна (8 населеных пунктаў: Агальніца Малая, Алашкаўшчына, Асіннікі, Вінаграды, Крашнева, Навасёлкі, Полава, Пятровічы)[3]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia