Дзеткавічы (Баранавіцкі раён)
Дзе́ткавічы[1] (трансліт.: Dzietkavičy, руск.: Детковичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 25 км на захад ад Баранавічаў, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы — Ваўкавыск. Да вёскі далучаны суседні хутар Хаткі. ГісторыяВядомы з 1567 года ў складзе маёнтка шляхціча П. Падарэўскага, які выстаўляў з усіх сваіх уладанняў у войска Вялікага Княства Літоўскага 9 конных воінаў. З канца XVIII стагоддзя ў складзе Расійскай імперыі. У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны фальварак, дзе было 7 двароў і 67 жыхароў. З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 11 вяскоўцаў. Да 1985 года ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[2]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia