Спачынак
Спачы́нак[1] (трансліт.: Spačynak, руск.: Спочинок) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 14 км на захад ад Баранавічаў, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы — Ваўкавыск. ГісторыяУ 1909 годзе Спачынак — фальварак у Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1921 года засценак у складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Да 1985 года ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[2]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia