Звераўшчына
Зве́раўшчына[1] (трансліт.: Zvieraŭščyna, руск.: Зверовщина) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчана за 32 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы — Ваўкавыск. ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагоддзя. У 1599 годзе фальварак і вёска ў Слонімскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. У 1886 годзе вёска ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Мінскай губерні, працавала школа. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 30 вяскоўцаў. Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[2], да 18 сакавіка 1985 года — у склад Перхавіцкага сельсавета[3]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia