Свіраны (Баранавіцкі раён)
Свіра́ны[1] (трансліт.: Svirany, руск.: Свираны) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 27 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы — Ваўкавыск, за 3 км ад ракі Ісы. ГісторыяУ 1664 г. згадваецца ў складзе Слонімскага павету ВКЛ[2]. У 1909 годзе вёска ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічала царкоўна-прыходская школа. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак (15 жыхароў). З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Люшнеўскай гміне Слонімскага павета. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 14 вяскоўцаў. Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[3], да 18 сакавіка 1985 года — у склад Перхавіцкага сельсавета[4]. Інфраструктура
Насельніцтва
Памятныя мясціны
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia