Цяплівады (Жамчужненскі сельсавет)
Цяплі́вады[1] (трансліт.: Ciaplivady, руск.: Тепливоды) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 15 км на захад ад Баранавічаў, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Палонка, на аўтадарозе Новая Мыш — Слонім. ГісторыяУ пачатку XX стагоддзя маёнтак у Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, засценак у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Побач з засценкам размяшчаліся 3 аднайменныя фальваркі, у якіх разам было 6 дамоў, 38 жыхароў. З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Да 1985 года ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[2]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia