Сасновая (Баранавіцкі раён)
Сасно́вая[1] (трансліт.: Sasnovaja, руск.: Сосновая; да 1964 года Жарабі́лавічы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчана за 17 км на захад ад Баранавічаў, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы — Ваўкавыск. ГісторыяКаля вёскі была знойдзена свідраваная сякера трохвугольнай формы бронзавага веку[2]. Упершыню ўпамінаецца ў 1798 годзе. У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працаваў хлебазапасны магазін. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Жарабілавіцкага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 13 вяскоўцаў. 30 ліпеня 1964 года вёска Жарабілавічы атрымала назву Сасновая[3]. Да 1985 года ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[4]. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Памятныя мясціны
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia