Дзмітрый Уладзіміравіч Іваноў
Дзмітрый Іваноў (нар. 21 лютага 1997, Віцебск) — беларускі футбаліст, нападнік. Клубная кар’ераВыхаванец віцебскай СДЮШАР «Камсамолец», з 2013 года пачаў выступаць за каманду «Віцебск-2» у Другой лізе. У 2015 годзе, пасля таго як «Віцебск» выйшаў у Вышэйшую лігу, стаў гуляць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. Дэбютаваў у складзе «Віцебска» 18 ліпеня 2015 года ў матчы Кубка Беларусі супраць пінскай «Хвалі» (3:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме, а 8 жніўня таго ж года правёў свой адзіны матч за «Віцебск» у Вышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы з «Белшынай» (1:1). У пачатку 2016 года перайшоў у мінскае «Тарпеда», дзе пераважна выхадзіў на замену. У першай палове 2017 года гуляў у арэндзе ў «Оршы», а ў ліпені далучыўся да «Энергетык-БДУ». У якасці іграка «Энергетыка-БДУ» ў кастрычніку 2017 года быў заяўлены на матч Першай лігі з «Тарпеда» (0:0), хоць гэта супярэчыла ўмовам арэнднага пагаднення, з-за чаго пазней тарпедаўцам была прысуджана тэхнічная перамога 3:0. У сакавіку 2018 года зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Оршу»[2], а ў лютым 2019 года перайшоў у гэты клуб на рэгулярнай аснове[3]. Замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка «Оршы», у сезоне 2019 з 17 галамі стаў другім бамбардзірам Першай лігі. Са студзеня 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў гродзенскім «Нёмане» і ў лютым падпісаў трохгадовы кантракт з клубам[4]. Гуляў пераважна за дубль, у асноўнай камандзе звычайна зрэдку выхадзіў на замену ў канцы матча. У чэрвені 2021 года кантракт з «Нёманам» па пагадненні бакоў быў разарваны[5]. Статыстыка выступленняў
Грамадзянская пазіцыяПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[6]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia