Васількова (Мсціслаўскі раён)
Васілько́ва[1] (трансліт.: Vasiĺkova, руск.: Васильково) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмешчана на рацэ Волчас. За 32 км на паўднёвы захад ад Мсціслава, 70 км ад Магілёва, 17 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы па лініі Горкі-Сураж. Рэльеф раўнінны. ГісторыяУ 1834 г. 48 двароў, уласнасць памешчыкаў Пячкоўскіх. У 1897 г. 43 двары, 153 жыхары, у Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 г. 164 жыхары, у Расненскай воласці Чавускага павета Магілёўскай губерні. У 1910 г. адкрыта царкоўна-прыходская школа. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1931 г. арганізаваны калгас «Шлях Леніна», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 28 гаспадарак, меў 332 га ворыва. У Вялікую Айчынную вайну з 15 ліпеня 1941 г. да 30 верасня 1943 г. вёска была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Да 18 лістапада 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Доўгавіцкага сельсавета[2]. У 1999 г. у складзе саўгаса «Забалацце». Да 22 лютага 2012 года вёска ўваходзіла ў склад Забалацкага сельсавета[3]. Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia