Ясьманава
Ясьма́нава[1] (трансліт.: Jaśmanava, руск.: Есьманово) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета. Размешчана на рацэ Чорнай Натапе. ГісторыяУ 1663 г. аддадзена Мсціслаўскаму кармеліцкаму кляштару. У 1897 годзе ў Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе паблізу вёскі быў аднайменны фальварак, які належаў Галаўко-Улазоўскаму. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 года. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Свабодная праца», які з 1932 года аб’ядноўваў 54 гаспадаркі і меў 323 га ворыва, абслугоўвала яго Ходасаўская МТС імя Тэльмана. Дзейнічала пачатковая школа. У Вялікую Айчынная вайну ад 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Да 24 лютага 1982 года вёска ўваходзіла ў склад Доўгавіцкага сельсавета[2]. У 1999 годзе ў складзе калгаса «XXVI-ы з’езд КПСС». Станам на 2016 год у складзе Мсціслаўскага «Райаграпрамтэхзабеспячэння». Галерэя
Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia